Пачаў працу трубаправод Клайпеда – Куршэнай
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.10.2015 13:10
Прыбалтыка стала больш незалежнай ад Газпрома.
foto: commons.wikimedia.org
У Лeтуве афіцыйна запушчаны трубаправод Клайпеда – Куршэнай. Такім чынам паўстала магчымасьць перадачы газу з летувіскага СПГ-тэрмінала ў Латвію й Эстонію.
Выдаткі, зьвязаныя з інвэстыцыямі склалі 64 мільёны эўра. Адзін мільён 800 тысяч уклала Латвія, у будаўніцтва былі таксама прыцягнутыя сродкі ЭЗ - 27 млн 600 тысяч эўра ў межах праекту "Спалучэньне Эўропы".
Дзякуючы тэрміналу ў Клайпедзе, Летува стала менш залежнай ад паставак Газпрома. Разам з запускам газаправода з Клайпеды ў Куршэнай, таксама Латвія і Эстонія сталі больш энергетычна незалежнымі ад Расеі. Трубаправод Клайпеда – Куршэнай дае магчымасьць весьці перамовы з расейскімі пастаўшчыкамі аб зьніжэньні коштаў на газ.
яс