Logo Polskiego Radia
Print

Іран ня бачыць кааліцыі з Расеяй

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.09.2015 11:30
З боку Крамля прагучала жаданьне, каб Расея адыгрывала больш істотную ролю ў рэгіёне
ІранІранWikipedia

Іранскі прэзыдэнт Гасан Рухані заявіў, што няма кааліцыі з Масквой у барацьбе з Ісламскай дзяржавай.

Ён канстатаваў паляпшэньне адносін з Вашынгтонам, якім яшчэ далёка да нармалізацыі.

Разам з тым іранскі лідар распавёў, што з боку Крамля прагучала жаданьне, каб Расея адыгрывала больш істотную ролю ў змаганьні з джыхадыстамі ў рэгіёне. Шыіцкі Іран таксама як Масква падтрымлівае Башара Асада. У Дамаск знаходзяцца іранскія вайсковыя дарадцы, яны дапамагаюць сілам Асада ў барацьбе з джыхадыстамі з Ісламскай дзяржавы. Пры гэтым Іран заяўляе, што не высылаў войскі ў раён баёў сіл Асада з атрадамі апазыцыі.

Што тычыцца адносін з Вашынгтонам, іранскі лідар бачыць паляпшэньне, але перакананы, што спатрэбіцца шмат часу, каб дайсьці да поўнай нармалізацыі.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт