У Каталёніі электрычныя аўтамабілі не плацяць за аўтастрады
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.09.2015 16:55
Такое рашэньне прыняў мясцовы ўрад, каб заахвоціць кіроўцаў купляць машыны, якія не забруджваюць навакольнага асяродзьдзя.
Закон уваходзіць у сілу сёньня й адносіцца да ўсіх аўтамабіляў, зарэгістраваных на тэрыторыі Эўразьвязу.
Каб бясплатна карыстацца аўтастрадай, дастаткова ўнесьці нумары аўто на сайт, створаны каталёнскім урадам. Пасьля праверкі на сапраўднасьць дадзеных, кіроўца атрымае картку, якая вызваляе ад аплаты.
Электрычныя аўтамабілі могуць бясплатна рухацца па ўсіх аўтастрадах у Барсэлёну, таксама праз тунэлі, праезд празь якія каштуе 4 эўра.
Затое да 20% вырас дарожны падатак для кіроўцаў, машыны якіх выкідваюць больш за 200 грам СО2 на кілямэтар
яс