ЭК рэкамэндуе краінам-сябрам ЭЗ адмяніць візы для ўкраінцаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.08.2015 19:16
Пра гэта заявіў старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер.
pl.dreamstime.com
27 жніўня пасьля сустрэчы ў Брусэлі з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер абвінаваціў Расею ў парушэньні менскіх дамоўленасьцяў.
У Брусэлі Парашэнка ў чарговы раз заклікаў да неадкладнага спыненьня агню на Данбасе. Яго заклік падтрымаў кіраўнік Эўракамісіі, адрасаваўшы яго абодвум бакам, але перш за ўсё Маскве.
Таксама пасьля сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Юнкер заявіў, што Эўракамісія рэкамэндуе краінам-сябрам ЭЗ адмяніць візавы рэжым для грамадзян Украіны да канца 2015 года.
Пётр Парашэнка знаходзіцца зь візытам у Брусэлі, дзе сустракаецца з прадстаўнікамі Эўракамісіі, Эўрапарлямэнту, старшынёю Эўрапейскай рады Дональдам Тускам ды кіраўніцтвам Бэльгіі.
вс