Logo Polskiego Radia
Print

За адзін дзень выставу Expo наведалі 150 тыс. чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.08.2015 19:21
Папулярнасьць мерапрыемства не зьмяншаецца, а яго арганізатары думаюць над тым, як разгрузіць чэргі.

У чацьвер, 20 жніўня, сусьветную выставу Expo ў італьянскім Міляне наведалі 150 тыс. чалавек. Такім чынам, быў устаноўлены рэкорд па колькасьці наведвальнікаў у адзін дзень. Папулярнасьць мерапрыемства не зьмяншаецца, а яго арганізатары думаюць над тым, як разгрузіць чэргі. Здараецца, што наведвальнікі чакаюць па некалькі гадзін, каб трапіць на Expo. Арганізатары не выключаюць магчымасьці ўвядзеньне папярэдніх запісаў на наведваньне мерапрыемства, а таксама зьмяншэньне часу наведваньня, паведамляе з Рыма карэспандэнт Польскага радыё.
Сусьветная выстава Expo была адкрытая 1 траўня бягучага года, а закрыецца з канцом кастрычніка.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт