Авіялініі будуць важыць пасажыраў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.08.2015 16:00
Гэта дасьць магчымасьць акрэсьліць агульную вагу падчас пералёту.
flickr.com
Дзяржаўная авіякампанія Ўзбэкістана будзе важыць пасажыраў перад уваходам на борт самалёту – вынікае з інфармацыі, апублікаванай Uzbekistan Airways.
У аэрапорце будуць важыць як багаж, так і пасажыраў. Гэта дасьць магчымасьць акрэсьліць агульную вагу падчас пералёту. Нацыянальныя авіялініі тлумачаць сваё рашэньне аб увядзеньні зьмен бясьпекай пасажыраў. Перавозчык мае шмат невялічкіх самалётаў, у выпадку якіх агульная вага адыгрывае значную ролю.
У 2014 годзе Uzbekistan Airways перавезла 2,6 млн пасажыраў – вынікае з дадзеных ATO.ru.
Bankier.pl/ав