Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ноччу - зарапад

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.08.2015 11:28
Нават 100 падаючых зорак у гадзіну.
pl.wikipedia.org/Public Domain

Сёньня ноччу на небе можна будзе назіраць за зарападам – нават 100 падаючых зорак у гадзіну. Зямля праходзіць праз хвост камэты Свіфта-Тутля, у выніку паток Пэрсэід ужо пачаў праяўляць сваю актыўнасьць. У небе на працягу некалькіх начэй можна было назіраць мэтэорны сьлед. Але самым яркім момантам стане ноч з 12 на 13 жніўня – мноства мэтэораў пасыплецца з сузор’я Пэрсэід.

За гэтай касьмічнай зьявай можна назіраць на ўсіх шыротах. Лепш за ўсё рабіць гэта за горадам, дзе няма ўплыву гарадзкіх агнёў. Паток Пэрсэіда будзе бачны да 20-х чыслаў жніўня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт