Logo Polskiego Radia
Print

У Кіеве працягваюць прыбіраць камуністычную сымболіку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2015 17:48
У траўні Кіеўская гарадзкая рада падтрымала рашэньне аб дэмантажы камуністычнай сымболікі.

У Кіеўскім мэтрапалітэне працягваюць прыбіраць камуністычную сымболіку.
У прыватнасьці, на бронзавых літых карнізах ў цэнтральнай зале станцыі “Шуляўская” дэмантаваны надпіс "камунізм" і зоркі паміж словамі "Мір, праца, свабода, роўнасьць, братэрства".
Акрамя таго, зьняты барэльеф сярпа й молата на станцыі "Берасьцейская".
Таксама закрыта мазаічныя пано "Палац Украіна".

На пачатку траўня дэпутаты Кіеўскай гарадзкой рады падтрымалі рашэньне аб дэмантажы камуністычнай сымболікі ў сталіцы. У першую чаргу гэта тычыцца мясцовых падземных пераходаў і аб'ектаў камунальнай уласнасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт