Logo Polskiego Radia
Print

Іосіф Кабзон просіцца ў Эўразьвяз

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2015 16:06
Расейскі сьпявак і дэпутат, вядомы сваімі антызаходнімі выступленьнямі, хоча лячыцца ў Эўропе.

Іосіф Кабзон трапіў у «чорны сьпіс» Эўразьвязу, таму што цяпер ён просіць заступніцтва прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

У мінулым годзе савецкі й расейскі сьпявак езьдзіў з канцэртамі ў Данбас. Ён падтрымліваў сэпаратыстаў, крытыкаваў украінскія ўлады і Эўрапейскі Зьвяз. Ён мае прэтэнзіі да сваіх калегаў, якія крытыкуюць палітыку Крамля й зьяўляюцца на сцэне са сьцягамі Ўкраіны.

За паездкі ў раёны вайны й адкрытую падтрымку палітыкі Пуціна ў адносінах да Ўкраіны, Кабзон быў унесены ў сьпіс непажаданых асоб у ЭЗ. Па радыёстанцыі “Эхо Москвы” Іосіф Кабзон зьвярнуліся да Ўладзіміра Пуціна па дапамогу выехаць на лячэньне за мяжу.

“Эхо Москвы” нагадвае, што ў апошні час артыст сьцьвярджаў, што ён не адчувае ніякага дыскамфорту з-за немагчымасьці наведаць унукаў у Гішпаніі, таму што ён заўсёды можа паехаць у Сочы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт