Logo Polskiego Radia
Print

У «Чарнобыльскай пушчы» гараць 130 га

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2015 14:48
Гэта ўжо другі буйны пажар у чарнобыльскай зоне адчужэньня за апошнія месяцы.

У зоне адчужэньня й адсяленьня на тэрыторыі «Чарнобыльскай пушчы» ўзьнік пажар на плошчы каля 130 га, паведаміла прэс-служба ДСНС сёньня раніцай.

«У 17:10 29 чэрвеня на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі »Чарнобыльская пушча« ў зоне адчужэньня й безумоўнага (абавязковага) адсяленьня ў раёне з. Каўшылаўка і пгт Палескае ў пойме ракі Уж паўстала ўзгараньне сухой травы й чароту, якое распаўсюдзілася асобнымі ачагамі на плошчы каля 130 га», – гаворыцца ў паведамленьні.

Да тушэньня пажару прыцягнутыя 24 адзінак тэхнікі й 117 чалавек, у тым ліку ад ДСНС 13 адзінак тэхнікі й 82 асобы.

На месцы здарэньня разгорнуты штаб пажаратушэньня, працуе мабільная апэратыўная група на чале з намесьнікам начальніка ГУ ДСНС у Кіеўскай вобласьці. Агульную каардынацыю дзеяньняў па тушэньні пажару ажыцьцяўляе першы намесьнік старшыні ДСНС.

Гэта ўжо другі буйны пажар у чарнобыльскай зоне адчужэньня за апошнія месяцы. 28 красавіка пажар узьнік на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» ў раёне сёл Буракоўка, Рудня-Ільінецкая, Глінка, Лубянка Іванкаўскага раёна. 29 красавіка на плошчы каля 320 га пажар быў лякалізаваны. 2 траўня пажар быў ліквідаваны.

21 траўня прэс-служба ДСНС паведаміла, што радыяцыйны фон у Кіеве й зоне адчужэньня вакол Чарнобыльскай АЭС знаходзіцца на бясьпечным узроўні.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт