Logo Polskiego Radia
Print

Парыж: страйк мэдыцынскага пэрсаналу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.05.2015 17:00
Францускія мэдсёстры выступаюць супраць плянаў прадаўжэньня працоўная тыдня.

/

Сёньня ў частцы парыскіх бальніцаў прайшоў страйк мэдыцынскага пэрсаналу. Гэта другая такога тыпу акцыя пратэсту цягам апошніх васьмі дзён.

Прычынай страйку, у якім удзельнічаюць мэдсёстры, дапаможны пэрсанал і працаўнікі адміністрацыі зьяўляюцца ўрадавыя пляны па прадаўжэньні працоўнага часу. У цяперашні час гэтыя прафэсійныя групы абавязвае 35-гадзінны працоўны тыдзень.

У забастоўцы ня прымаюць удзелу лекары.

Аўтары законапраекта падкрэсьліваюць, што гаворка ідзе аб увядзеньні сыстэмы, якая палепшыць умовы выконваньня прафэсіі, а таксама павялічыць актыўную прысутнасьць мэдыцынскага пэрсаналу ля ложкаў пацыентаў. Прафсаюзы на прапанаваныя зьмены не згаджаюцца. Яны баяцца, што ім прыйдзецца адмовіцца ад свабодных дзён і працаваць больш.

Тым часам урадавыя экспэрты пераконваюць, што ажыцьцяўленьне зьменаў дазволіла б цягам двух гадоў зэканоміць 3 млрд эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт