У каталіцкай Ірландыі легалізуюць аднаполыя шлюбы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.05.2015 11:16
Ірландцы падтрымалі на рэфэрэндуме аднаполыя шлюбы.
Ірландыя зьяўлаецца першай ў сьвеце дзяржавай, у якой аднаполыя шлюбы стануць легальнымі ў выніку рэфэрэндуму. 62% галасуючых падтрымалі легалізацыю. Яўка на рэфэрэндуме перавысіла 60%.
Канстытуцыйная рэформа, якую падтрымалі Ірландцы, увядзе новае азначэньне шлюбу - гэта будзе саюз "двух асоб нягледзячы на пол".
Такім чынам каталіцкая Ірландыя стане 19 краінай у сьвеце і 14-ай у Эўропе, у якіх легальнымі зьяўлаюцца сужонствы гомасэксуалных пар.
Астатнія краіны гэта Славэнія, Данія, Ісландыяй, Францыя, Нідэрланды, Нарвэгія, Швэцыя, Партугалія, Бэльгія, Люксэмбург, Гішпанія і Вялікабрытанія. Акрамя таго, у Фінляндыі аднаполыя сужонствы будуць ўзаконеныя ў 2017 года, а на Мальце іх прызнаюць, калі яны заключаюцца за мяжой.
яс