ЗША занепакоена карай сьмерці для Мурсі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.05.2015 12:40
Суд у Каіры прыгаварыў да сьмерці Мухамэда Мурсі й больш за сто чальцоў дэлегалізаванай арганізацыі “Браты-мусульмане”.
Улады ЗША выказалі “глыбокую занепакоенасьць” рашэньнем эгіпецкага суда, які ў суботу прыгаварыў да кары сьмерці экс-прэзыдэнта Эгіпта Мухамэда Мурсі. Пра гэта паінфармаваў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту краіны.
“Мы глыбока занепакоеныя чарговымі масавымі прыгаворамі, выдадзенымі эгіпецкім судом у дачыненьні да ста чалавек, у гэтым былога прэзыдэнта Мурсі”, - сказаў прадстаўнік амэрыканскіх улад. “Мы пасьлядоўна выказваліся супраць практыкі масавых працэсаў і прыгавораў, якія праводзяцца й выдаюцца насуперак міжнародным абавязацельствам Эгіпта й закону”, - сказаў чыноўнік.
Дзень раней міжнародная арганізацыя “Amnesty International” назвала працэс “фарсам, абапертым на несапраўдных працэдурах”, патрабуючы вызваленьня Мурсі ці новага суду над ім.
Суд у Каіры прыгаварыў да сьмерці Мухамэда Мурсі й больш за сто чальцоў дэлегалізаванай арганізацыі “Браты-мусульмане” ў сувязі з арганізацыяй у 2011 годзе ўцёку з турмы ў Вадзі-Нутрун.
Прыгавораныя да сьмерці асуджаныя за выкраданьне й забойства паліцыянта і ўцёк з турмы падчас паўстаньня супраць тагачаснага прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Тады з турмы ўцякло каля 20 тысяч асуджаных, у гэтым Мурсі.
ав