Ізраільскія пасяленцы выкарыстоўваюць да палявых работ палястынскіх дзяцей
Polskie Radio
Jolanta Śmiałowska
14.04.2015 15:50
Плацяць ім малы заробак і падвяргаюць небясьпецы страты здароўя, - паведамляе Human Rights Watch.
Ізраільскія нелегальныя пасяленцы на палястынскай тэрыторыі выкарыстоўваюць да палявых работ палястынскіх дзяцей. Аб гэтым гаворыцца ў апошняй справаздачы Human Rights Watch. Арганізацыя зазначае, што гэта парушэньне міжнароднага права, а ізраільскія ўлады не рэагуюць ніякім чынам.
Паводле Human Rights Watch, ізраільскія пасяленцы ў Даліне ракі Ярдан для сельскагаспадарчых работ наймаюць дзяцей нават да 11 гадоў. Плацяць ім малы заробак і падвяргаюць небясьпецы страты здароўя. „Гэта вельмі цяжкая праца. Я яе ненавіджу, але вымушаны гэта рабіць. Калі мы пырскаем расьліны пэстыцыдамі, у нас няма ні маскі, ні рукавіц”, - расказаў Human Rights Watch адзін з палястынскіх хлопцаў з Даліны ракі Ярдан.
Арганізацыя на 74 старонках паведамляе аб палястынскіх дзецях, якія ня ходзяць у школу і замест таго працуюць на ўтрыманьне сваіх сем’яў. Human Rights Watch крытыкуе ізраільскі ўрад за бясьдзейнасьць у гэтай справе, а таксама Эўразьвяз. Некаторыя прадукты харчаваньня з Даліны Ярдану паступаюць на эўрапейскі рынак, нягледзячы на тое, што афіцыйна Брусэль выступае супраць нелегальных ізраільскіх пасяленьняў.
яс