“Лекары бязь межаў” крытычна праз год пасьля эпідэміі Эболы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.03.2015 13:58
Арганізацыя апублікавала спэцыяльны рапарт у гадавіну абвяшчэньня эпідэміі Эболы.
tvp.info
Арганізацыя “Лекары бязь межаў” крытыкуе сусьветныя ўстановы за павольнасьць у барацьбе з Эболай у Афрыцы. Арганізацыя апублікавала спэцыяльны рапарт у гадавіну абвяшчэньня эпідэміі Эболы.
Паводле медыкаў, першы заклік аб дапамозе быў праігнараваны як паасобнымі ўрадамі, так і Сусьветнай арганізацыяй здароўя. Павольнасьць многіх установаў мела катастрафічныя наступствы, а можна было іх пазьбегнуць – сьцьвярджаецца ў дакумэнце. Па сёньняшні дзень Эбола забіла больш за дзесяць тысяч чалавек.
Усё ж у гадавіну абвяшчэньня эпідэміі не ўсе настолькі крытычныя. Тыднёвік “The Economist” піша, што магло быць лепш, але магло быць і горш. Экспэрт ААН па справах Эболы доктар Дэвід Набара казаў BBC, што высілкі не пайшлі дарма. “Мы мяркуем, што адказ людзей і ўрадаў быў дасканалы. Гэта былі надзвычайная адвага й добрая арганізацыя. Сытуацыя магла быць значна горшай”.
Апошнім часам лічба новых заражэньняў у Гвінэі, Лібэрыі й Сьера-Леонэ значна зьменшылася. Трываюць інтэнсыўныя працы над прышчэпкамі.
ав