Logo Polskiego Radia
Print

Жанчына ня здраджвала

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.03.2015 11:09
Справа супраць С.Давыдавай, якая падазравалася ў дзяржздрадзе, спынена з-за адсутнасьці складу злачынства.
svoboda.orgsvoboda.org

Крымінальная справа супраць грамадзянкі Расеі Сьвятланы Давыдавай, якая падазравалася ў дзяржаўнай здрадзе, спынена з-за адсутнасьці складу злачынства. Пра гэта паведаміў адвакат жынчыны. Паводле юрыста, зь яе зьнятыя абвінавачаньні ў дзяржздрадзе, а таксама дадзена права на рэабілітацыю.
Як паведамлялася, у канцы студзеня бягучага года СМІ паінфармавалі пра затрыманьне Сьвятланы Давыдавай з гораду Вязьма. У аўтобусе жанчына пачула размову пра тое, што Расея нібыта зьбіраецца ўвесьці войскі ва Ўкраіну. Яна патэлефанавала ў пасольства Ўкраіны ў Маскву й паведаміла ўкраінскім дыпляматам пра пачутую размову. Лефортаўскі раённы суд Масквы выдаў пастанову пра затрыманьне жанчыны на 3 месяцы. Судзьдзя ня ўзяў пад увагу тое, што Давыдава выхоўвае 7 дзяцей. Адразу пасьля затрыманьня Сьвятланы Давыдавай у яе абарону разганулася шырокая грамадзкая кампанія. Сярод асоб, якія падтрымалі жанчыну, значацца, у прыватнасьці, Натальля Салжаніцына, Чулпан Хаматава, Андрэй Зьвягінцаў і Ўладзімір Познер.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт