У Менску адбудуцца перамовы па стабілізацыі Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.02.2015 14:33
Гэта вызначана падчас тэлеканфэрэнцыі з удзелам прэзыдэнтаў Расеі, Украіны, Францыі і канцлер Нямеччыны.
EPA/ALEXANDER ERMOCHENKO
Прэс-сакратар урада Нямеччыны заявіў, што ў сераду ў сталіцы Беларусі пройдуць перамовы аб сытуацыі ва Ўсходняй Украіне з удзелам уладаў у Кіеве, кіраўнікоў Расеі, Францыі і Нямеччыны.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам пацьвердзіў, што сустрэча адбудзецца. Аднак жа серада будзе актуальнай, калі ўдасцца дасягнуць кампраміс па пытаньнях, якія цяпер зьяўляюцца прадметам інтэнсіўных перамоваў.
На сустрэчы ў Менску прымуць удзел канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і галава Ўкраіны Пятро Парашэнка.
Паводле прэс-сакратара нямецкага ўраду, Штэфэна Зайберта, мэтай перамоваў будуць пошукі „усебаковага вырашэньня канфлікту”.
яс