Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі парлямэнт ушанаваў гадавіну вызваленьня Аўшвіц

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 13.01.2015 15:25
27 студзеня мінае 70-я гадавіна вызваленьня нацысцкага канцлягеру ў Асьвенціме.
Марцін ШульцМарцін Шульц


Эўрапейскі парлямэнт у аўторак у Страсбургу ушанаваў 70-годзьдзе вызваленьня нацысцкага канцэнтрацыйнага лягеру Аўшвіц у Асьвенціме. Мы штодня павінны супрацьстаяць вяртаньню ксэнафобіі, нам нельга на нянавісьць адказваць нянавісьцю, — заявіў кіраўнік парлямэнту Марцін Шульц.

Ва ўрачыстай дэклярацыі старшыня ЭП згадаў ахвяраў, забітых у газавых камэрах — габрэяў, цыганоў, інвалідаў, хворыx, гомасэксуалаў, палітычных зьняволеных, і, як падкрэсьліў, нават дзяцей.

Вярнуўшыся да нядаўняга нападу ў Парыжы, старшыня Эўрапейскага парлямэнту заклікаў не паддавацца «інфікаваньню нянавісьцю», якой былі прасякнутыя нападнікі. Замест гэтага, трэба пераадольваць недавер і абараняць годнасьць кожнага чалавека, падкрэсьліў Марцін Шульц.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт