Малдова дамовілася аб рэвэрсе газу з Румыніі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
23.12.2014 14:55
Малдова падпісала кантракт на рэвэрсныя пастаўкі газу з Румыніі са студзеня 2015 году.
PAP
Кошт газу складзе 227 даляраў за тысячу кубамэтраў. Для параўнаньня, у 2015 годзе газ з Расеі будзе каштаваць для Малдовы 332 даляры за тысячу «кубоў».
Першапачатковыя аб'ёмы рэвэрснага паліва будуць невялікімі. Скарыстацца пастаўкамі змогуць жыхары толькі аднаго з больш чым трыццаці раёнаў краіны.
Газаправод Яссы - Унгены дазваляе пастаўляць ня больш за 50 мільёнаў кубамэтраў газу ў год. Гэта складае 4 адсоткі ад штогадовых патрэбаў краіны ў газе. Разам з тым міністар эканомікі Адрыян Канду паведаміў, што ў 2016 годзе гэтую галіну плянуецца падоўжыць, каб давесьці яе да найбуйнейшых спажыўцоў у Кішынёве. Малдова на праект просіць у ЭЗ 10 мільёнаў эўра.
Румынія таксама зьяўляецца буйным спажыўцом газу з Расеі. Яна купляе ад "Газпрому" аб'ёмы, якія складаюць каля 20 адсоткаў гадавых патрэбаў краіны.
эб