У цэнтры Махачкалы паліцца будынак упраўленьня ФСБ па Дагестану
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2014 18:09
Прычыны пажару пакуль невядомыя.
У цэнтры Махачкалы паліцца будынак упраўленьня ФСБ па Дагестану. Зараз гарыць дах будынка, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах горада ў пятніцу, 5 сьнежня. Адзначаецца, што прычыны пажару пакуль невядомыя.
Як паведамлялася, у чацьвер група баевікоў захапіла Дом друку ў Грозным. Перад гэтым адбылося сутыкненьне паміж баевікамі й супрацоўнікамі дарожнай паліцыі. У сувязі з гэтым у Грозным быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі. Пазьней стала вядома, што ўсе баевікі, якія занялі Дом друку, былі зьнішчаныя.
вс