Logo Polskiego Radia
Print

Дзень цішыні на Данбасе абвешчаны на 9 сьнежня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.12.2014 11:40
Пра гэта вырашыў украінскі прэзыдэнт пасьля сустрэчы зь кіраўнікамі сілавых ведамстваў.
Президент Украины Петр ПорошенкоПрезидент Украины Петр Порошенкоfoto: PAP/EPA/ALEXEY FURMAN

Прэзыдэнт Пётр Парашэнка абвясьціў на 9 сьнежня замірэньне або Дзень цішыні на ўсходзе Ўкраіны. Гэта рашэньне было прынятае падчас сустрэчы зь кіраўнікамі сілавых ведамстваў Украіны.

Прэзыдэнт і міністры абароны і ўнутраных спраў, а таксама кіраўнікі сілавых структур і памежнай службы вырашылі, якія меры павінны быць прадпрынятыя, каб у бліжэйшы аўторак на Данбасе не праходзілі баі паміж прарасейскімі сэпаратыстамі і ўкраінскай арміяй.

Нагадаем, афіцыйнае перамір’е на ўсходзе Ўкраіны было заключанае 5 верасьня. Пазьней спыненьне агню было пацьверджана падчас другога раунду перамоваў у Менску 19 верасьня.

Тым ня менш сэпаратысты й расейцы надалей праводзяць абстрэл украінскіх пазыцыяў. У сваю чаргу ўкраінскі бок заяўляе, што ён толькі абараняецца.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт