Logo Polskiego Radia
Print

Шатляндыя пашырае сваю аўтаномію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2014 15:44
Прыхільнікі незалежнасьці рэгіёну кажуць, што гэтага мала.
PAP

Парлямэнт у Эдынбургу й шатляндзкі ўрад атрымаюць новыя паўнамоцтвы, якія пашыраць аўтаномію Шатляндыі. Незадоўга да рэфэрэндуму аб незалежнасьці, які прайшоў у Шатляндыі 18 верасьня, гэта абяцалі ўсе партіі, якія выступалі за захаваньне саюзу з Вялiкабрытаніяй.

Сёньня праект паправак прадставіла адмысловая камісія, у склад якой уваходзяць дэлегаты пяці галоўных партый.

У будучыні шатляндзкі парлямэнт зможа сам вырашаць пра ўзровень падаходнага падатку й цалкам яго спаганяць. Шатляндыя зможа таксама часткова спаганяць ПДВ і авіяцыйны падатак. Апрача таго мясцовы парлямэнт зможа ўводзіць новыя віды дапамогі й самастойна фармаваць сацыяльную палітыку. Дадаткова, права галасаваць на выбарах атрымаюць 16- і 17-гадовыя жыхары рэгіёну.

Аднак зьменамі не ўсе задаволеныя. Свайго расчараваньня не ўтойвае Джон Суіні віцэ-кіраўнік ураду ў Эдынбургу ад Шатляндзкай нацыянальнай партыі. „Мы спадзяваліся, што камісія выпрацуе паўнамоцтвы, якія дазволяць пабудаваць больш квітнеючую й справядлівую краіну”, - сказаў палітык.

Крытыкі падкрэсьліваюць, што надалей 70% падаткаў шатляндзкіх грамадзянаў будзе заставацца ў Лёндане. Паводле іх, гэта ня будзе рэальная аўтаномія.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт