Паранены лідар Ісламскай дзяржавы?
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.11.2014 10:01
Лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» пацярпеў у Іраку ў выніку авіяўдару, нанесенага самалётамі ЗША.
Самалёты кааліцыі нанесьлі ўдар па сходу лідараў ісламістаў у горадзе Аль-Каім у равінцыі Аль-Анбар на захадзе Іраку. «Па дадзеных нашых крыніц, Аль-Багдадзі паранены, і яго адправілі ў Сырыю», - паведаміў СМІ ананімны супрацоўнік ірацкіх спэцслужбаў. Паводле яго слоў, вядома таксама, што загінулі некалькі палявых камандзіраў ІД. Пасьля гэтага прадстаўнікі групоўкі зьвярнуліся да мясцовых жыхароў з заклікам здаваць кроў для пераліваньня пацярпелым баевікам.
У сваю чаргу камандаваньне ўзброеных сіл ЗША не змагло пацьвердзіць, ці патрапіў пад авіяўдар лідар ІД Абу Бакр аль-Багдадзі, перадае BBC News. Аднак амэрыканскія прадстаўнікі паведамілі, што ў выніку атакі былі зьнішчаны 10 аўтамабіляў, у якіх маглі знаходзіцца лідары ісламістаў.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» актывізавалася ў пачатку лета гэтага года й захапіла значныя ўчасткі тэрыторыі Сырыі ды Іраку. ЗША на чале міжнароднай кааліцыі ў жніўні пачалі сілавую апэрацыю супраць ІД у Іраку.
яс