Logo Polskiego Radia
Print

Францыя стрымлівае пастаўкі Містраляў Расею

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.10.2014 17:00
Парыж заявіў, што канчатковае рашэньне будзе прынята ў лістападзе.
foto/Wiki

У лістападзе, прэзыдэнту Францыі давядзецца вырашыць, ці атрымае Расея ў карыстаньне замоўленыя ў французскіх верфях штурмавыя караблі Містраль. Гэтую інфармацыю паведаміў міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыян.

Злучаныя Штаты і некаторыя заходнія краіны запатрабавалі ад Францыі адмовіцца ад дадзенага кантракта пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны. Падпісаны кантракт прадугледжвае пастаў двух караблёў, на суму адзін мільярд 200 мільёнаў даляраў. Тэрмін пастаўкі завяршаецца ў кастрычніку, але прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд вырашыў яго перасунуць.

Прэзыдэнт дадаў, што калі будзе знойдзена палітычнае рашэньне канфлікта ва Украіне, а дамоўленасьці аб спыненьні агню будуць выконвацца, Францыя накіруе ў Расею першы з замоўленых караблёў "Уладзівасток".

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт