Эўрапейкі ў шэрагах Ісламскай Дзяржавы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.10.2014 14:04
Дзяўчаты едуць змагацца, выйсьці замуж за ісламскага баявіка і нарадзіць яму дзяцей, часам працаваць у гуманітарнай арганізацыі.
Усё больш маладых эўрапейскіх дзяўчат зьяжджаюць у Сырыю і Ірак, каб уступіць у шэрагі баявікоў Ісламскай Дзяржавы. Экспэрты кажуць, што існуе больш за 200 такіх выпадкаў. Многія маладыя дзяўчаты са Старога Сьвету зьяўляюцца ахвярамі інтэнсіўнай прапаганды ісламістаў у сацыяльных сетках. Яны туды едуць у пошуках прыгод, змагацца або выйсьці замуж за ісламскага баявіка і нарадзіць яму дзяцей, часам едуць працаваць у гуманітарнай арганізацыі.
На месцы аказваецца, аднак, што некаторыя зь іх прадаюцца ў нявольнікі. Нават калі ім удаецца стварыць сям'ю, няма вяртаньня ў Эўропу.
Паводле ацэнак экспэртаў, па крайняй меры 200 маладых эўрапейскіх жанчын знаходзяцца на тэрыторыі Ісламскай Дзяржавы. Сярод іх 100 францужанак, 50 брытанскіх жанчын, ёсьць таксама немкі і аўстрыйкі.
Мэдыі зафіксавалі таксама некалькі выпадкаў, калі на джыхад адправіліся габрэйкі, якія жывуць у Эўропе.
Для вайны на баку Ісламскай Дзяржавы пакідаюць Эўропу таксама маладыя хрысьціяне, якія не ідэнтыфікуюць сябе з ісламам, але яны хочуць "спазнаць прыгоду". Пакуль вядома пра 36 пацьверджаных выпадкаў французскіх грамадзян, якія загінулі ў баях у шэрагах радыкалаў ісламскай дзяржавы.
яс