Тысячы невядомых гор
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.10.2014 15:00
Навукоўцы выявілі на Зямлі тысячы раней невядомых гор.
Гэта незвычайная знаходка. «Ніхто пра іх ня ведаў, бо яны месьцяцца на дне акіянаў, - пішуць навукоўцы ў тыднёвіку «Science».
Эўрапейскія і амэрыканскія навукоўцы падкрэсьліваюць, што знойдзеныя горы немалыя. Яны сягаюць 1500 мэтраў вышыні. Іх колькасьць невядомая. Яны дапускаюць, што можа быць 25 тысяч вышыняў.
Свае высновы навукоўцы грунтуюць на дадзеных спадарожнікаў Jason1 і CryoSat. Адзін з першаадкрывальнікаў, Дэвід Сандвэл з Інстытута акіянаграфіі ў ЗША патлумачыў, што вывучэньне марскога дна - гэта нялёгкае заданьне. Калі мы дасьледуем Зямлю, у нас ёсьць мноства спадарожнікаў, аптычныя прылады, высакаякасныя здымкі. Акіяны ж маюць тоўсты пласт чатырох кілямэтраў вады, які блякуе электрамагнітнае выпраменьваньне.
Дасьледнікі выкарысталі геафізычныя ўласьцівасьці марскога дна і, такім чынам, робяць высновы пра яго выгляд. Новая мапа лепш дапаможа зразумець тэктоніку акіяна.
На сёньняшні дзень, дно акіяна мала вывучанае. Нават некаторыя мапы Марса больш дакладныя.
юл