Вытворцаў віскі цешыць вынік рэфэрэндуму
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.09.2014 15:57
Яны пабойваліся, што віскі страціць магутную падтрымку з боку брытанскіx дыпляматаў.
Вытворцы шатляндзкага віскі адчулі палёгку і радасьць у сувязі з вынікам рэфэрэндуму, які гарантуе стабільнасьць Вялікабрытаніі, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Занепакоенасьць Асацыяцыі шатляндзкага віскі была зьвязаная з тым, што ў выніку атрыманьня незалежнасьці і выхаду з ЭЗ віскі страціў бы магутную падтрымку з боку брытанскіx дыпляматаў.
Віскі — другі паводле значнасьці экспартны прадукт Шатляндыі, які саступае першае месца толькі нафце. Летась кошт экспартных паставак алькагольнага напою склаў каля 5,4 мільярда даляраў.
Сваімі сур'ёзнымі канкурэнтамі вытворцы шатляндзкага алькагольнага напою лічаць у першую чаргу віскі з ЗША і Ірляндыі.
эб