Вялізарная вежа ў сэрцы Амазоніі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        16.09.2014 11:20
                    
                                 
                
                
                    Бразылія прыступіла да будовы пасьля 7 год дасьледаваньняў.
                
                
                    
                        
Горныя туманныя лясы ў срэдзіне дня. 
                     
                
                
                
               
                
                         Гэтая канструкцыя ствараецца для назіраньня за кліматычнымі зьменамі ў рэгіёне найбуйнейшых джунглях сьвету. 
Абсэрваторыя будзе называцца Высокая вежа Амазоніі. Запраектаваная вышыня канструкцыі – 325 мэтраў. Сярод абсталяваньня вежы будуць вымяральныя прылады па зборы дадзеных зьвязаных з кліматычнымі ўмовамі ш найбуйнейшым трапікальным лесе плянэты.
Над праектам працуюць навукоўцы з бразыльскага Інстытута вывучэньня Амазоніі ды нямецкага Інстытута Макса Плянка.
Вежу пабудуюць у адлегласьці 170 кілямэтраў аб бліжэйшага горада. Разам з падобным аб'ектам у Сыбіры, гэта будуць два пункты назіраньня за кліматычнымі зьменамі ў сьвеце.
ПР/юл