Пуцін задаволены перамір’ем
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.09.2014 17:21
Паводле яго дарадцы, гэта вынікае з учорашняй тэлефоннай размовы з Парашэнкам.
EPA/MIKHAIL KLIMENTYEV
Уладзімір Пуцін задаволены бягучай сытуацыі ў Данбасе. Пра гэта журналістам паведаміў дарадца прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў.
Так Ушакоў пракамэнтаваў учорашнюю размову, якую па тэлефоне правялі прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны.
Паводле дарадцы прэзыдэнта Расеі, размова была доўгая й плённая.
„Уладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка выказалі задавальненьне тым, як у Данбасе выконваюцца ўмовы спыненьня агню”, - сказаў Юрый Ушакоў.
Паводле ранейшай заявы Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, абодва лідары абавязаліся падтрымліваць мірны працэс ва Ўкраіне.
Верагодна, што Ўладзімір Пуцін таксама заявіў, што Расея гатова весьці зь Кіевам кансультацыі па эканамічным супрацоўніцтве.
аз