Logo Polskiego Radia
Print

Масква і Кіеў абмяняліся ваеннапалоннымі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2014 12:31
Расейцы выпусьцілі 63 ўкраінскіх салдат, а Украіна - 10 расейскіх вайскоўцаў.
Фото: www.ria.ru

Масква і Кіеў абмяняліся ваеннапалоннымі, затрыманымі на сваёй тэрыторыі. Расейцы выпусьцілі 63 ўкраінскіх салдат, а Украіна - 10 расейскіх вайскоўцаў.

Расейцы выдалі Ўкраіне салдат, якія пяць дзён таму перасеклі мяжу, абараняючы сябе ад нападаў сэпаратыстаў. У сваю чаргу, Украіна адправіла дзевяць расейскіх парашутыстаў. Паводле Кіева, яны былі доказам прысутнасьці расейскай арміі ў баях на тэрыторыі Ўкраіны. У сваю чаргу, Масква заяўляе, што салдаты заблудзіліся і выпадкова прайшлі ўкраінска-расейскую мяжу.

Агенцтва РИА Новости паведаміла, што мінулай ноччу сэпаратысты Данбаса перадалі Ўкраіне 223 ўкраінскіх вайскоўцаў, затрыманых у ходзе баявых дзеяньняў і тых, хто сам здаўся.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт