У Прыднястроўі аб'яўлена месячная мабілізацыя
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
21.08.2014 09:30
Ваеннаабавязаныя грамадзяне непрызнанай рэспублікі абавязаны зьявіцца на спэцзборы.
Прэзыдэнт непрызнанага Прыднястроўя абвясьціў месячны заклік ўсіх ваеннаабавязаных у запасе ў "кантынгент міратворчых сіл".
"Міністэрству абароны ажыцьцявіць прызыў ваеннаабавязаных грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе й якія зьяўляюцца супрацоўнікамі органаў дзяржаўнай улады, на спэцзборы ў ваенны кантынгент міратворчых сіл тэрмінам на адзін месяц", - гаворыцца ва ўказе.
Мэтай збораў называюць ўдасканаленьне баявой падрыхтоўкі воінскіх частак і камплектаваньне ваеннага кантынгенту міратворчых сіл.
дг