На месцы катастрофы надалей знаходзяцца часткі целаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.07.2014 10:06
Пра гэта паведамляюць інспэктары АБСЭ, якія вярнуліся зь месца трагічнай падзеі.
PAP
Русская весна
На месцы катастрофы самалёту авіялініяў „Malaysia Airlines” па-ранейшаму застаюцца часткі целяў ахвяраў, паведамляе Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе.
„Мы адзначылі наяўнасьць невялікіх частак целаў ахвяраў”, - сказаў прэс-сакратар спэцыяльнай назіральнай місіі АБСЭ ва Ўкраіне.
Майкл Бацюркіў сказаў аб гэтым пасьля вяртаньня інспэктараў зь месца трагічнай падзеі. Ён дадаў, што назіральнікі не сустрэлі ніякіх пошукавых камандаў.
„Боінг-777” малайзійскіх авіялініяў быў зьбіты ў чацвер, хутчэй за ўсё, прарасейскімі сэпаратыстамі. Загінулі ўсе яго пасажыры, то бок 298 чалавек.
аз