Logo Polskiego Radia
Print

Крывавыя баі ў Сэктары Газа

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.07.2014 15:38
Працягваецца апэрацыя Ізраіля супраць групоўкі Хамас.

У выніку абстрэлаў тэрыторыі Сэктара загінула 20 палестынцаў. Тысячы чалавек пакінулі свае дамы.

Абстрэл мястэчка Сэджая стаў самай крывавай атакай ізраільскіх войскаў з пачатку наступу на Хамас з 8-га ліпеня. Прадстаўнікі ўзброеных сіл Ізраіля тлумачаць, што іх дзеяньні апраўданыя, таму што яны раней папярэджвалі жыхароў, што горад будзе аб'ектам нападу.

"Два дні таму жыхары Сэджаі атрымалі пісьмовае паведамленьне з просьбай пакінуць тэрыторыю горада, каб абараніць жыцьцё" - сказаў прадстаўнік ізраільскай арміі.

У сваю чаргу Хамас заклікаў палестынцаў заставацца ў сваіх дамах і не рэагаваць на ізраільскія заклікі да эвакуацыі. Баевікі групоўкі працягваюць ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі.

Пасьля абстрэлаў у мясцовыя шпіталі ў Сэктары Газа зьвярнуліся дзясяткі людзей з ранамі, у тым ліку дзеці. Спэцыяльны карэспандэнт польскага радыё Войцех Цагельскі паведамляе з Газы, што ў горадзе кожныя некалькі сэкунд чуваць выбухі, а ў небе можна ўбачыць магутныя ўспышкі й сьвячэньне. Сьведкі сьцьвярджаюць, што частка жыхароў апынулася ў пастцы, яны ня могуць уцячы з падпаленых дамоў. На Twitter-ы палестынцы просяць дапамогі.

Аднак шанцаў на перамір’е пакуль няма. Хамас адхіліў эгіпецкую прапанову аб перамір'і, якую прыняў Ізраіль. Палестынская групоўка выставіла ўмовы поўнага зьняцьця блякады Сэктара Газа, адкрыцьцё памежнага пераходу з Эгіптам ды вызваленьне вязьняў

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт