Logo Polskiego Radia
Print

КНДР хоча аб'яднацца з...капіталістычнай Карэяй

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2014 18:48
Урад Паўночнай Карэі запрапанаваў Паўднёвай Карэі прымірэньне й аб'яднаньне на прынцыпах фэдэрацыі альбо канфэдэрацыі.

Урад Паўночнай Карэі запрапанаваў Паўднёвай Карэі прымірэньне й аб'яднаньне на прынцыпах фэдэрацыі альбо канфэдэрацыі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёньня Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам КНДР заяве ўрада краіны.
"Расьце запыт на ўзьяднаньне Карэі на прынцыпах фэдэрацыі, дзьвюх частак з рознымі сацыяльнымі сыстэмамі й ідэалёгіямі", - гаворыцца ў заяве. "Поўнач і поўдзень павінны на ўмовах фэдэрацыі й канфэдэрацыі распачаць агульныя намаганьні да аб'яднаньня й актыўна садзейнічаць росквіту й агульным інтарэсам", - удакладняе ўрад КНДР.

Паўночная Карэя заклікала Паўднёвую адмовіцца ад "канфрантацыі й варожасьці з суайчыньнікамі", ваенных вучэньняў зь сіламі іншых краін, пазбавіцца ад залежнасьці ад "зьнешніх сіл" і павярнуцца тварам да суайчыньнікаў на поўначы. На думку ўрада КНДР, канфлікт дайшоў да такой небясьпечнай кропкі, што да вайны можа прывесьці любое "неасьцярожнае выказваньне або дзеяньне".
Пра адказ Паўднёвай Карэі пакуль нічога не паведамляецца.

rbk/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт