Logo Polskiego Radia
Print

Абвінавачваецца былы прэзыдэнт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.07.2014 19:30
Нікаля Сарказі абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай.

Пасьля пятнаццаці гадзін допыту Нікаля Сарказі прад’яўлена афіцыйнае абвінавачваньне. Правая апазыцыя сьцьвярджае, што гэта - палітычныя маніпуляцыя.

Пракуроры абвінавацілі Сарказі ў карупцыі, злоўжываньні службовым становішчам і парушэньні службовай таямніцы - у апошнім выпадку гаворка ідзе пра праслухоўваньне й ціск, які аказваўся на двух адвакатаў Касацыйнага суда, якія ў абмен на абяцаньні кар’ернага росту павінны былі дастаўляць былому прэзыдэнту Францыі інфармацыю аб стане расьследаваньня незаконнага фінансаваньня выбарчай кампаніі ў 2007 годзе. Грошы на гэта нібыта выдзяліла ўладальніца касмэтычнай кампаніі L'Oreal, а таксама палкоўнік Кадафі.

Сьледчыя хочуць яшчэ вызначыць, ці Сарказі быў незаконна праінфармаваны пра пастаноўку на праслухоўваньне тэлефонных асабістых размоваў, што даўней падазраваў адвакат былога прэзыдэнта Герцаг.

Уся гэтая гісторыя была апублікаваная ў момант, калі правая апазыцыя зноў зьвярнула свае позіркі ў бок Сарказі, бачачы ў ім дзяржаўнага дзеяча, а прэзыдэнт левых сілаў Алянд карыстаецца рэкордна нізкай папулярнасьцю.

пр/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт