Logo Polskiego Radia
Print

Грузія ня збочыць са шляху ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.06.2014 17:24
З такой заявай выступіў грузінскі прэзыдэнт Георгі Маргелашвілі.
Flickr/Cooperative Longbow-Lancer

Гэтымі словамі тамтэйшы прэзыдэнт пракамэнтаваў заўтрашняе падпісаньне Грузіяй дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Гэта дасьць Грузіі пэрспэктывы дальнейшага разьвіцьця на доўгія гады.

Маргелашвілі заявіў, што ў Тбілісі ёсьць разуменьне таго, што падпісаная дамова не азначае далучэньня да ЭЗ. Ён заклікаў грузін не абражацца на Эўразьвяз за тое, што ён пакуль ня хоча прымаць новых чальцоў. „Нам гэта не перашкаджае, мы ўжо вызначылі свае прыярытэты ў дадзенай справе”. Падчас размовы з Польскім радыё грузінскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што для Грузіі няма іншай дарогі разьвіцьця, чым збліжэньне з ЭЗ.

Сярод грузінаў дамінуюць праэўрапейскія погляды. Пры гэтым яны непакояцца, ці іхняя краіна зможа выканаць патрабаваньні ЭЗ.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт