Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Абхазіі падаў у адстаўку

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 02.06.2014 11:44
Адстаўкі Лакербаі раней патрабавала абхазская апазыцыя.
Прэм'ер Абхазіі падаў у адстаўку
Адстаўкі Лакербаі раней патрабавала абхазская апазыцыя.
Прэм'ер -міністр Абхазіі Леанід Лакербая падаў у адстаўку, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на сьпікера парлямэнта Валерыя Бганбу, які ў цяперашні час выконвае абавязкі прэзыдэнта.
Абавязкі кіраўніка ўрада будзе часова выконваць віцэ-прэм'ер Уладзімір Дэлба.
Адстаўкі Лакербаі раней патрабавала абхазская апазыцыя. Яе патрабаваньні падтрымаў парлямэнт, які вынес прэм'еру вотум недаверу. Аднак Лакербая да гэтага часу адмаўляўся сыходзіць у адстаўку. Сваю пасаду ён пакінуў толькі ўсьлед за прэзыдэнтам Аляксандрам Анквабам, які чэрвеня 1 выступіў з заявай аб складаньні паўнамоцтваў.

Прэм'ер -міністр Абхазіі Леанід Лакербая падаў у адстаўку, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на сьпікера парлямэнта Валерыя Бганбу, які ў цяперашні час выконвае абавязкі прэзыдэнта.

Абавязкі кіраўніка ўрада будзе часова выконваць віцэ-прэм'ер Уладзімір Дэлба.

Адстаўкі Лакербаі раней патрабавала абхазская апазыцыя. Яе патрабаваньні падтрымаў парлямэнт, які вынес прэм'еру вотум недаверу. Аднак Лакербая да гэтага часу адмаўляўся сыходзіць у адстаўку. Сваю пасаду ён пакінуў толькі ўсьлед за прэзыдэнтам Аляксандрам Анквабам, які 1 чэрвеня выступіў з заявай аб складаньні паўнамоцтваў.

дг/rian.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт