Місіянер прысуджаны да пажыцьцёвай катаргі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
31.05.2014 13:13
Місіянер Кім Чжон Ук прысуджаны ў КНДР да пажыцьцёвай катаргі.
Місіянер з Паўднёвай Карэі Кім Чжон Ук прысуджаны ў КНДР да пажыцьцёвай катаргі, паведамляе Agence France-Presse. Мужчына быў абвінавачаны ў шпіянажы і стварэньні падпольнай царквы.
Абвінавачваньне настойвала на сьмяротным пакараньні для Кім Чжон Ука, які ў лютым 2014 прызнаўся ў намерах зрынуць дзеючы рэжым у Паўночнай Карэі. Аднак падсудны пакаяўся і вышэйшая мера была замененая на катаргу.
Кім Чжон Ука арыштавалі 8 кастрычніка 2013 года, на наступны дзень пасьля яго ўезду ў краіну з Кітаю. Баптыст-місіянер вёз з сабой Біблію, хрысьціянскія кнігі і фільмы.
Раней, у 2012 годзе ў КНДР быў арыштаваны амэрыканскі прапаведнік Кэнэт Пэ, які атрымаў прысуд 15 гадоў пазбаўленьня волі ў працоўным лягеры па аналягічным абвінавачваньні.
эб