Logo Polskiego Radia
Print

Папулісты ў Эўрапарлямэнце

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.05.2014 12:55
Ці яны могуць зьмяніць эўрапейскую палітыку?

/

Быццам бы няма прычын для неспакою. Эўрапейскія выбары зноў выігралі цэнтраправыя сілы,у Эўрапейскім парлямэнце ўсё застанецца па-старому. Эўрапапулісты перамаглі ў Францыі, Вялікабрытаніі ды Грэцыі. Ці яны могуць зьмяніць эўрапейскую палітыку? – пытаецца камэнтатар тыднёвіка Polityka.

Посьпех папулістаў ужо абмежаваў колькасьць галасоў партый галоўнага напрамку. Іх уваход у парлямэнт прымушвае быць асьцярожнымі кіруючыя сілы. Франсуа Алянд ужо хутчэй не падпіша дамову аб свабодным гандлі з ЗША, Ангела Мэркель ня згодзіцца сьпісаць даўгі Грэцыі, а Дэвід Кэмэран ня згодзіцца, каб ангельскія банкі былі пад кантролем эўрапейскіх устаноў.

Папулізм – гэта адказ на бяздушнасьць Эўразьвязу. Цягам гадоў брусэльская тэхнакратыя людзям не перашкаджала, але крызыс гэта зьмяніў. Бюджэтныя скарачэньні і праграмы ратаваньня эканомік выклікаюць недавер да ЭЗ ад Афін па Хэльсінкі, а папулісты ўскладваюць на эўрапейскіх бюракратаў віну за глябалізацыю, іміграцыю і развал індустрыі.

У палітычных лідараў толькі адзін тэрмін паўнамоцтваў, каб вярнуць давер да Эўропы і правесьці рэформу структураў Зьвязу.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт