Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін аб’явіў канец аднаполюснага сьвету

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2014 17:18
Гаспадар Крамля зазначыў, што заключаны зь Кітаем газавы кантракт выгадны Расеі.
Fot. PAP EPA ALEXEY DRUZHINYNFot. PAP EPA ALEXEY DRUZHINYN

Прэзыдэнт Расеі аб'явіў аб заканчэньні аднаполюснай мадэлі сьвету. Падчас Міжнароднага эканамічнага форуму ў Пецярбургу Ўладзімір Пуцін намякнуў, што сыстэма, у якой адна дзяржава дыктуе свае ўмовы ўсім, абсалютна не спрацавала.

На думку гаспадара Крамля, тыя, хто да гэтага часу навязваюць іншым сваю кропку гледжаньня, ня хочуць заўважаць, што сьвет зьмяніўся.

Прэзыдэнт Расеі падкрэсьліў, што глябальны эканамічны крызыс 2008 году быў яркім прыкладам паразы мадэлі разьвіцьця, заснаванай на аб'яднаньні й дамінацыі.

На думку Ўладзіміра Пуціна, гэтыя падзеі павінны стаць урокам для ўсяго сьвету. Той факт, што сьвет больш ня можа быць аднаполюсным, ужо пачынаюць разумець нават тыя, хто да гэтага часу спрабавалі дыктаваць свае правы ў палітычнай гульні, лічыць Пуцін.

Уладзімір Пуцін таксама зазначыў, што падпісаны на гэтым тыдні расейска-кітайскі кантракт па газе выгадны Расеі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт