NATO будзе нарошчваць прысутнасьць ва Ўсходняй Эўропе
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
15.04.2014 15:44
A.Расмусэн: NATO разгледзіць далейшыя крокі для ўмацаваньня абароны саюзьнікаў ва Ўсходняй Эўропе.
Андерс Фоґ Расмуссен Wikimedia Commons/World Economic Forum/CC BY-SA 2.0
NATO разгледзіць далейшыя крокі для ўмацаваньня абароны саюзьнікаў ва Ўсходняй Эўропе, але казаць аб канкрэтных формах разьмяшчэньня сіл пакуль заўчасна. Пра гэта заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Андэрс Фог Расмусэн.
«Гэтыя меры будуць ісьці па трох напрамках: умацаваньне абаронных плянаў, пашырэньне вучэньняў і адэкватнае разьмяшчэньне сіл. Нарэшце, я заклічу да ўмацаваньня супрацоўніцтва паміж NATO і Эўразьвязам і нашымі блізкімі партнэрамі. Нам трэба больш трэніравацца і праводзіць вучэньні, напрыклад паміж сіламі рэагаваньня NATO і вайсковымі адзінкамі ЭЗ», - сказаў Расмусэн.
Ён таксама адзначыў, што рашэньне аб далейшым умацаваньні калектыўнай абароны NATO было прынятае на сустрэчы кіраўнікоў Міністэрстваў абароны краін Эўразьвязу, якая прайшла 1-2 красавіка, у кантэксьце крызысу ва Ўкраіне.
Між тым, як адзначыў палітык, NATO не разглядае вайсковых метадаў урэгуляваньня ва Украіне. Паводліэ Андэрса Фога Расмусэна, неабходна знайсьці палітычнае і дыпляматычнае рашэньне гэтай праблемы.
эб