Імігранты з Паўночнай Афрыкі няспынна прабіраюцца ў Эўропу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.04.2014 13:20
Больш за тысячу нелегальных імігрантаў, якія марскім шляхам накіраваліся ў Італію, апошняй ноччу выратавалі італьянскія ВМС.
fot. PAP/EPA/Jamal Nasrallah
Ад кастрычніка мінулага году, калі пачалася кампанія „Mare Nostrum”, Італія выратавала амаль 15 тысяч чалавек.
Уцекачы плылі з Паўночнай Афрыкі на трох лодках. Агулам 1050 чалавек, у тым ліку 150 жанчын і 90 непаўналетніх, сярод іх - нованароджанае дзіця. Імігранты сышлі на сушу ў двух гарадах Сыцыліі.
Некалькі дзён таму міністар замежных справаў Анджэліна Альфано сказаў, што на ўжбярэжжы Тунісу й Лібіі чакаюць 300-600 тысяч чалавек, гатовых плыць у Італію.
Кампанію „Mare Nostrum” Італія фінансуе за ўласныя сродкі. Плянавалася, што яна будзе каштаваць паўтара мільёна эўра у месяц, фактычна паглынае ў дзесяць разоў больш.
яс