Ірляндыя: на пошце выявілі лісты з выбухоўкай
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
08.03.2014 11:53
Знойдзеныя прылады былі адрасаваны ў пенітэцыярныя ўстановы, паведамляе Бі-бі-сі.
Улады Паўночнай Ірляндыі паведамілі, што ў двух паштовых аддзяленьнях былі выяўленыя лісты з выбухоўкай. Падазроныя лісты былі знойдзеныя праз некалькі тыдняў пасьля таго, як падобныя пасылкі былі адпраўленыя на вайсковыя аб'екты ў Англіі.
Знойдзеныя прылады былі адрасаваны ў пенітэцыярныя ўстановы, паведамляе Бі-бі-сі.
У мінулым месяцы, капэрты з порахам, узрывальнікам і іншымі часткамі для выбухоўкі, былі адпраўленыя ў сем вайсковых рэкрутынгавых цэнтраў. СМІ пазьней высьветлілі, што адказнасьць за пасылкі нясе Ірляндзкая рэспубліканская армія.
Большасць чальцоў ІРА адмовіліся ад гвалту ў 2005 годзе, але дысыдэнты ўсё яшчэ імкнуцца падарваць мірнае ўрэгуляваньне ў Паўночнай Ірляндыі.