Вярхоўная Рада Крыма хоча правесьці рэфэрэндум
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.02.2014 16:41
Падчас сёньняшняга захопу будынкаў парлямэнта ў Крыме загінулі 2 чалавекі.
Фото: Владимир Притула/Радио Свобода/Источник: dumskaya.net
Прэзыдыюм Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым ініцыюе рэфэрэндум на паўвыспе, - паведаміла Крымскае інфармацыйнае агенцтва, спасылаючыся на старшыню прэзыдыюма Аксану Карнійчук.
Адначасова прэзыдыюм зьвярнуўся да грамадзянаў Крыма з заявай, у якой паведамляе, што „ў выніку неканстытуцыйнага захопу ўлады ва Ўкраіне радыкальнымі нацыяналістамі пры падтрымцы ўзброеных груп, мір і бясьпека Крыма апынуліся пад пагрозай”.
„У гэтай сытуацыі Вярхоўная Рада Аўтаномнай Рэспублікі Крым, у якасьці вышэйшага органа, прымае на сябе ўсю адказнасьць за сытуацыю ў Крыме, а адзіным магчымым выхадам з гэтай складанай сытуацыі зьяўляецца правядзеньне агульнакрымскага рэфэрэндуму па справе статусу аўтаноміі”.
Нагадаем, раніцай у Сімферопалі адбыўся ўзброены захоп будынкаў парлямэнта. Паводле дадзеных мясцовага Міністэрства аховы здароўя, 2 чалавекі загінулі, а больш за дзецяць былі параненыя.
аз