Logo Polskiego Radia
Print

Актывісту Майдана выбухам адарвала далонь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.02.2014 17:49
На Майдане спрацавала выбуховае прыстасаваньне, пацярпеў адзін чалавек.

Паведамляецца, што выбухоўку падкінулі пад выглядам лекаў. Прылада спрацавала ў момант, калі пакет раскрылі. У выніку гэтага маладому хлопцу адарвала далонь. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

Факт выбуху пацьвердзіла Міністэрства ўнутраных справаў. Паводле МУС, выбух адбыўся ў Доме прафсаюзаў на пятым паверсе.

Пацярпелы цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане – акрамя траўмы рукі ён атрымаў пашкоджаньні вачэй.

Інтэрфакс-Украіна/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт