Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню адкрытая лесьбіянка ўзначаліла паліцыю (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.01.2014 16:51
У правінцыі Альбэрта адкрытая лесьбіянка ўпершыню ў гісторыі ўзначаліла Канадзкую каралеўскую конную паліцыю.

У правінцыі Альбэрта адкрытая лесьбіянка ўпершыню ў гісторыі ўзначаліла Канадзкую каралеўскую конную паліцыю. Згаданай праваахоўнай службай вельмі ганарацца ў гэтай краіне, паколькі гэтае падразьдзяленьне зьяўляецца адным з сымбаляў Канады, паведамляюць канадзкія СМІ.
Камандаваньне паліцыяй у правінцыі прыняла на сябе памочнік камісара Мар'яна Раян пасьля таго, як гэтую пасаду пакінуў яе папярэднік. Званьне памочніка камісара адпавядае званьню палкоўніка ў войску.
Паводле словаў Раян, на працягу яе працяглай кар'еры ў яе не ўзьнікала праблем з тым, што яна - адкрытая лесьбіянка. Памочнік камісара падкрэсьліла, што конная паліцыя – гэта арганізацыя, якая дружалюбна ставіцца да ўсіх грамадзян. "Я вельмі ганаруся тым, што тут працую, што да мяне ставяцца зь вялікай павагай, ганаруся тым, кім я й мая партнэрка зьяўляемся, а больш за ўсё ганаруся тым, што я – афіцэр паліцыі", сказала спадарыня памочнік камісара.

Мар'яна Раян служыць у коннай паліцыі Канады больш за 31 год.

вс

foto:
foto: o.canada.com
foto:
foto: o.canada.com
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт