Пратэсты пашыраюцца на ўсю Ўкраіну
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.01.2014 17:23
Пратэстуюць у Чарнаўцах, Букавіне, Івана- Франкоўску, Роўне, Тэрнопалі, Львове, Сумах і Адэсе.
Антыўрадавыя пратэсты праходзяць ня толькі ў Кіеве, але й па ўсёй Украіне. Дэманстранты стараюцца заняць, перш за ўсё, офісы раённай адміністрацыі, кіраўнікоў якіх вызначае прэзыдэнт.
У Луцку офіс быў аточаны дэманстрантамі. Пад іх ціскам мясцовы кіраўнік падаў у адстаўку.
Кантроль над офісамі ў Чарнаўцах і Букавіне спрабуюць пераняць каля 500 дэманстрантаў. Пакуль безвынікова.
У сваю чаргу дэманстранты заваявалі офіс раённай адміністрацыі ў Івана- Франкоўску.
Учора ў будынкі раённай адміністрацыі ўварваліся жыхары Роўна, Тэрнопаля й Львова. У апошнім бунтуюцца таксама функцыянэры Беркута, якія пішуць заявы аб звальненьні з працы.
На нейкі час апазыцыя заняла будынак адміністрацыі ў Чаркасах, але пасьля некалькіх гадзінаў яго пераняла міліцыя. Былі затрыманыя каля 60 чалавек, некаторыя зь іх ужо вызваленыя. Адзін чалавек у крытычным стане быў дастаўлены ў шпіталь.
Пратэсты праходзяць таксама ў Сумах і Адэсе.
аз