Клічко абвясьціў аб датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.01.2014 13:13
Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко зьвярнуўся з зяклікам да ўдзельнікаў Майдану.
PAP
Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко, выступаючы перад прысутнымі на Майдане Незалежнасьці, заявіў аб тым, што апазыцыя аб'яўляе датэрміновыя выбары прэзыдэнта Украіны, паведамляе «Інтэрфакс».
Старшыня «Свабоды» Алег Цягнібок, у сваю чаргу, прапанаваў пачаць працэс фарміраваньня «народных органаў улады»: Рады, ураду і Кіеўскага гарадзкога савета. Для легітымізацыі гэтых органаў палітык заклікаў сабраць «мільёны подпісаў грамадзян Украіны".
яс/Interfax