Logo Polskiego Radia
Print

Палякі крытыкуюць Летуву на форуме ЭП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.01.2014 17:38
Ім не падабаецца палітыка Летувы ў дачыненьні да польскай меншасьці.
www.europarl.europa.eu

Польскія эўрадэпутаты раскрытыкавалі Летуву на форуме ЭП за дыскрымінацыю ў дачыненьні да польскай меншасьці.

Усё ж прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ ня бачыць ніякай праблемы.

У ходзе дыскусіі, якая падсумоўвала вынікі паўгадовага старшынства Летувы ў Эўрапейскім парлямэнце, эўрадэпутаты з Польшчы раскрытыкавалі палітыку гэтай краіны ў дачыненьні да польскай меншасьці.

Зьвяртаючыся да кіраўнічкі Летувы Далі Грыбаўскайтэ, яны падкрэсьлілі, што краіна, якая зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, парушае ўсе эўрапейскія канвэнцыі, датычныя стаўленьня да нацыянальных меншасьцяў.

Яанна Скшыдлеўска й Томаш Паремба нагадалі, што па патрабаваньні прадстаўніка летувіскага ўрада, былі ўведзеныя буйныя штрафы за ўжываньне інфармацыйных табліцаў на польскай мове. Дэпутаты зьвярнулі таксама ўвагу на забарону на выкарыстаньне двухмоўных прозьвішчаў.

Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ з гэтымі абвінавачваньнямі не згадзілася, сьцьвярджаючы, што ейная краіна прытрымліваецца міжнародных канвэнцый. Яна таксама перасьцерагла польскіх дэпутатаў, каб яны не паклёпнічалі на добрае імя Летувы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт