Logo Polskiego Radia
Print

Захопленыя ў Сырыі журналісты вызваленыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.01.2014 17:34
Яны знаходзяцца ў офісе Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Бэйруце.
EPA MAYSUN

Два швэдзкія журналісты, выкрадзеныя каля месяца таму ў Сырыі, вызваленыя.

Рэпартэр Магнус Фалькэгед і незалежны фатограф Нікляс Хамарстром былі выкрадзены 23 лістапада невядомымі асобамі ў момант, калі пакідалі зону ваенных дзеяньняў непадалёк ад лібанскай мяжы.

Яны паехалі ў Сырыю, каб зрабіць рэпартаж пра лекараў, якія працуюць у ваенных умовах.

Абставіны вызваленьня швэдаў пакуль не вядома. Вядома толькі, што яны выйшлі на волю ў суботу. Сёньня яны былі вывезены з горада Арсаль на поўначы Лібана ў офіс Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Бэйруце.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт